Зяленскі сустрэнецца з Пуціным — канец вайне ва Украіне? Эфір

Аляксандра Філіпенка

Аляксандра Філіпенка / instagram.com/sashk_f

“Я скончу вайну ва Украіне. Я ведаю, што раблю”, — так Дональд Трамп заявіў перад сустрэчай з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме. Ён падкрэсліў, што не збіраецца слухаць парады дыпламатаў, якія “гадамі працуюць над канфліктамі”

Падчас размовы палітык агучыў, што ЗША не падтрымліваюць ўступленне Украіны ў NATO. Але праанансаваў хуткую сустрэчу прэзідэнтаў Украіны і Расіі і паабяцаў гарантыі бяспекі.

Ці адбудуцца перамовы і як яны дапамогуць скончыць вайну?  Якую ролю ва ўсёй гэтай гісторыі адыгрывае Германія, якая ўжо агучыла магчымы тэрмін сустрэчы, і што на самой справе думаюць у Вашынгтоне?

У эфіры Еўрарадыё амерыканістка Аляксандра Філіпенка растлумачыць, што стаіць за гучнымі заявамі Трампа, якія сцэнары могуць быць на стале і ці варта чакаць хуткага завяршэння вайны.

Эфір пачнецца ў 11:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.