У Брэсце загарэліся электрычны квадрацыкл і дзіцячы электрамабіль
Агонь знішчыў тэхніку / brest.mchs.gov.by
У Брэсце загарэліся электрычны квадрацыкл і дзіцячы электрамабіль. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ў панядзелак у гаражы прыватнага жылога дома. Агонь паспеў знішчыць тэхніку. Быў пашкоджаны і гараж. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Прычына ўзгарання высвятляецца.