У Брэсце п'яны кіроўца BMW знёс тры шлагбаўмы і два святлафоры (фота)
Аўтааварыя адбылася зранку 3 верасня каля чыгуначнага пераезду на вуліцы Суворава.
Як паведамляе auto.onliner.by са спасылкай на ДАІ, кіроўцу не давялося шпіталізаваць: у яго толькі дыягнаставалі алкагольнае ап'яненне. Медагляд паказаў, што ў крыві было 1,6 праміле алкаголю.
25-гадовы жыхар Пружанскага раёна, як кажуць даішнікі, не абраў бяспечную хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем. Пасля гэтага машына ўразалася ў збудаванні на чыгуначным пераездзе і дарожны знак.


Фота — onliner.by