У Брэсце пастаўлены новы тэмпературны рэкорд дня

У Беларусі 28 жніўня пастаўлены новы тэмпературны рэкорд дня: у Брэсце паветра прагрэлася да 32,6 градуса вышэй за нуль. Папярэдні рэкорд у тым жа горадзе быў у 1963 годзе — 31,7 градуса. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на Белгідрамет.

Яшчэ адзін рэкорд дня быў усталяваны ў Мінску: тут у пятніцу тэмпература паветра дасягнула 29,8 градуса. Гэта была найгарачэйшая дата 28 жніўня ажно з 1909 года.

У іншых абласных цэнтрах тэмпературных рэкордаў учора не было.

Тым часам сёння спёка спадзе і тэмпература паветра цягам дня складзе 20-26 градусаў цяпла.

Фота: livejournal