У Брэсце пачалі крымінальную справу за страляніну па тралейбусе
Пасля праверкі праваахоўнікаў дзеянні невядомага стралка трапілі пад артыкул "Хуліганства."
Як распавядала Еўрарадыё, апоўначы 21 кастрычніка на прыпынку "Мопра" быў абстраляны тралейбус №1. Кулі пашкодзілі 3 бакавыя шыбы, аднак не здолелі іх прабіць. Паводле папярэдняй версіі, стралялі з пнеўматычнай зброі.
У момант здарэння ў транспарце былі пасажыры. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, сума шкоды, нанесеная тралейбуснаму парку, склала каля 7 мільёнаў рублёў. Калі міліцыя вылічыць начнога стралка, яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — vb.by