У Брэсце мужчына ўцякаў са скрадзенымі дарагімі калготамі

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, упакоўку жаночых калготаў зламыснік схапіў у гандлёвым павільёне на вуліцы Куйбышава. Далёка збегчы ён не паспеў — на той жа вуліцы яго затрымаў патруль АМАПу.



У дачыненні да 27-гадовага беспрацоўнага брэстаўчаніна распачатая крымінальная справа. За крадзеж калготаў коштам 500 тысяч рублёў яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — ria.ru