У Брэсце аўтакран ледзь не раздушыў "малалітражку" (фота)

Як паведамляе партал "Рэальны Брэст", за рулём легкавога аўтамабіля "Рэно" знаходзілася дзяўчына. Паварочваючы з вуліцы Папаніна на Пушкінскую, яна сутыкнулася з кранам Liebherr. Спецтэхніка рухалася ў процілеглым напрамку.



Дзяўчына цудам пазбегла гібелі. З нязначнымі траўмамі яе даставілі ў лякарню.



Фота — realbrest.by