У Брэсце абстраляны тралейбус з пасажырамі (фота)
Стралялі са спартыўнай пнеўматыкі. Кулі “распавуцінілі” шкло машыны.
Апоўначы ў панядзелак на прыпынку “МОПРа” абстраляны тралейбус №1, які рухаўся з боку мікрараёна "Усход". Кулі не здолелі прабіць шкло. Гэта сведчыць пра тое, што стралялі з пнеўматычнай зброі.
Кіроўца паведаміў пра інцыдэнт у дыспетчарскую тралейбуснага парку і ў міліцыю. На шчасце, абышлося без ахвяраў.
Паводле інфармацыі аднаго з пасажыраў, на якога спасылаецца “Вечерний Брест”, стралялі з сустрэчнага легкавіка. Але не выключаны і варыянт, што стралок знаходзіўся ў адным з дамоў, размешчаных насупраць прыпынку.
Вядзецца следства.


