У Бразіліі знайшлі новы штам каранавіруса
Вірус / yandex.ru
У Бразіліі ў штаце Рыа-дэ-Жанейра навукоўцы ідэнтыфікавалі новы штам COVID-19, паведамляе ТАСС. Пакуль што няма звестак пра тое, што гэтая мутацыя больш небяспечная.
— Але гэта гаворыць аб інтэнсіўнай цыркуляцыі віруса, а таксама аб тым, наколькі важныя меры сацыяльнага дыстанцыявання, — патлумачыла Ана Тэрэза Вашканселуш, кіраўнік навуковай групы лабараторыі біяінфарматыкі Нацыянальнай лабараторыі навуковых вылічэнняў.
Новы штам адрозніваецца ад "мацярынскага" віруса мутацыямі ў 38 з 180 геномаў. Ён з'явіўся ў Бразіліі яшчэ ў ліпені. Зараз навукоўцы правяраюць, ці стаў гэты штам дамінаваць у рэгіёне.
Як і новы брытанскі штам, 94% узораў выяўленай у Бразіліі новай разнавіднасці каранавіруса маюць мутацыю E484K ў S-бялке.
Нагадаем, пасля навіны аб выяўленні новага штаму COVID-19 у Вялікабрытаніі 35 дзяржаў спынілі з ёй авіязносіны. Брытанскія ўлады заявілі, што гэтая мутацыя SARS-CoV-2 на 70% больш заразная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.