У бліжэйшыя 5 гадоў у Беларусі адчыняць больш за 90 АЗС

У Беларусі цягам 5 гадоў адчыняць больш за 90 новых аўтазаправачных станцый. Такія крокі прадугледжваюцца ў межах праграмы развіцця сеткі АЗС у Беларусі на 2016-2020 гады, што зацверджана пастановай Савета Міністраў.
Напачатку 2015 года ў Беларусі налічвалася 815 аўтазаправачных станцый. Да 2020 года іх колькасць павялічыцца да 885. Паводле праграмы будуць адчыненыя 93 АЗС, але разам з тым зачыняць 20 ўжо існуючых.
Новыя запраўкі будуць будаваць каля створаных у апошнія гады буйных прамысловых аб’ектаў, лагістычных, турыстычных цэнтраў, а таксама на новых трасах і памежных пераходах.
Інвестыцыі ў будаўніцтва АЗС у 2016-2020 гадах складуць 177 млн долараў. Мэта праграмы — стварэнне разгалінаванай сеткі аўтазаправачных комплексаў, якія будуць адпавядаць сучасным патрабаванням і прадстаўляюць шырокі спектр паслуг спажыўцам (крамы, кафэ, станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, аўтамыйкі). Плануецца таксама удасканаліць сістэму аплаты нафтапрадуктаў, у тым ліку з выкарыстаннем электронных і пластыкавых банкаўскіх картак. Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2016 года, паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
Фота: magistral116.ru