У Бельгіі над атамнай электрастанцыяй заўважылі беспілотнікі
АЭС Doel у Бельгіі / Dirk Waem/BELGA MAG/AFP/Getty Images
У Бельгіі над атамнай электрастанцыяй зафіксавалі тры беспілотнікі. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
Са слоў прадстаўніка энергетычнай кампаніі Engie, якая кіруе станцыяй, інцыдэнт не паўплываў на працу аб'екта, але выклікаў турботу, улічваючы серыю аналагічных выпадкаў у апошні час.
На працягу апошніх тыдняў у Бельгіі неаднаразова заўважалі невядомыя дроны над стратэгічнымі аб'ектамі. Так, з 31 кастрычніка па 2 лістапада падазроныя апараты ляталі над авіябазай Кляйне-Брагель, дзе размешчаны амерыканскія ядзерныя боепрыпасы.