У Белгарадскай вобласці знішчаны адразу 4 расійскія верталёты
Верталёты Ка-52 (ілюстрацыйнае фота) / ria.ru
У Белгарадскай вобласці РФ знішчаны адразу 4 расійскія ваенныя верталёты. Аперацыю арганізавалі Сілы спецаперацый Узброеных сіл Украіны пры ўзаемадзеянні з ГУР і ракетнымі войскамі.
Па пляцоўцы, дзе знаходзіліся два ўдарныя Ка-52 і два транспартныя Мі-8 перад баявымі заданнямі, быў нанесены ракетны ўдар.
Паводле даных украінскага Генштаба, на 24 сакавіка за тры гады вайны былі знішчаны 335 расійскіх верталётаў.