У Белгарадскай вобласці Расіі Су-25 упаў на хлеў з сенам, лётчык загінуў
Су-25 / Ілюстрацыйнае фота ria.ru
У Валуйскім раёне Белгарадскай вобласці Расіі Су-25 упаў на хлеў з сенам. Здарэнне адбылося на ўскраіне вёскі Арэхава. У выніку пачаўся пажар і пабудова згарэла, піша @bazabazon.
Пілот загінуў, паведамляе Мінабароны РФ.
Прычынай падзення самалёта ў памежнай з Украінай вобласці папярэдне называюць тэхнічныя праблемы. Су-25 вяртаўся "пасля выканання баявой задачы". Мінабароны Расіі сцвярджае, што ён "упаў у бязлюднай мясцовасці, разбурэнняў на зямлі няма".
t.me/bazabazon/