У беларускіх лясах з дапамогай фотапастак выявілі больш за 250 парушальнікаў
У беларускіх лясах з дапамогай фотапастак у 2021 годзе выявілі 256 парушальнікаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. Гэтых людзей знайшлі і прыцягнулі да адказнасці за выкінутае смецце, за нарыхтоўку бярозавага сока і незаконную высечку.
На сённяшні дзень у лясах у Беларусі ўсталявана больш за 1500 камер фота- і відэафіксацыі і іх колькасць павялічваецца. Іх актыўна выкарыстоўваюць у апошнія 5-6 гадоў, пераймаюцчы фінскі досвед. Камеры ўсталёўваць найперш там, дзе адбываецца найбольшая колькасць правапарушэнняў.