У Беларусі зноў падаражэе на 1 капейку аўтамабільнае паліва
Аўтамабілі ў цэнтры Мінска / Euroradio
У Беларусі зноў падаражэе на 1 капейку аўтамабільнае паліва. У траўні "Белнафтахім" анансаваў паэтапнае падаражанне (штотыдзень — на капейку). У аўторак будзе ўжо чацвёртае. Застанецца яшчэ чатыры.
З 11 чэрвеня цэны будуць наступныя:
АІ-92 — 2,30 рубля;
АІ-95 — 2,40 рубля;
АІ-98 – 2,62 рубля;
Дызельнае паліва — 2,40 рубля.