У Беларусі змяняецца расклад руху міжнародных цягнікоў

У Беларусі змяняецца расклад руху міжнародных цягнікоў

Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы зрабіла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам суседніх краін на зімовы час. Гэты пераход адбудзецца ў ноч з 24 на 25 кастрычніка.

Напрыклад, цягнік № 86 Мінск — Кіеў, які адпраўляецца з Мінска ў 21.55 і прыбывае ў Кіеў у 7.51, з 25 кастрычніка будзе адпраўляцца ў 22.42, а прыбываць у 7.48. У зваротным кірунку адпраўленне ў 21.19 (цяпер 22.27) і прыбыццё — у 8.38.

Цягнік № 805 да Вільні будзе адпраўляцца па-ранейшаму ў 8.40, але прыбываць будзе на гадзіну раней — у 10.10 (у летні час — у 11.10). Назад будзе выязджаць у 18.14, а прыбываць у 21.44.

Цягнік №87 Мінск — Рыга будзе адпраўляцца ў 22.35 і прыбываць у Рыгу ў 9.30, назад будзе адпраўляцца ў 18.35, а прыбываць у 7.46.

Што да цягніка № 115, якія ідзе з Мінска да Варшавы, то ён будзе адпраўляцца ў 21.45 і прыбываць на Варшаву-Заходнюю ў 5.40. Назад, з польскай сталіцы ён будзе адыходзіць у 21.01 і прыбываць у Мінск у 9.20, паведамляе сайт rw.by

Фота: Bymedia