У Беларусі затрымалі не менш за 20 псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў — "Белыя халаты"
У Беларусі затрымліваюць дактароў / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі адбыліся масавыя затрыманні псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў, паведамляе ТГ-канал "Белыя халаты".
Частку затрыманых дактароў пасля допытаў адпусцілі. Колькі чалавек застаюцца пад вартай, невядома. Па звестках "Белых халатаў", былі затрыманыя не менш за 20 спецыялістаў.
Таксама ёсць звесткі, што падчас допытаў ад дактароў патрабавалі парушыць закон аб медыцынскай таямніцы і паведамляць пра "нядобранадзейных" пацыентаў, якія прыходзілі на прыём.