У Беларусі заблакавалі "Зялёны партал"
У Беларусі заблакавалі "Зялёны партал". Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі. Для карыстальнікаў з-за мяжы сайт даступны.
"Ад учора [14 верасня] ў Беларусі блакуюць доступ да Зялёнага партала, — пішуць яго стваральнікі. — Што сталася падставай для такой блакіроўкі, нам невядома. Прызнацца шчыра, нават і не цікава даведвацца. Бо ў "краіне не да законаў" міністэрства інфармацыі можа рабіць усё, што пажадае з усімі, з кім пажадае".
Каманда "Зялёнага партала" раіць чытачам ці карыстацца VPN, ці шукаць "актуальную грамадска значную інфармацыю пра стан экологіі ў Беларусі і рэгіёне" ў яе сацсетках.