У Беларусі забаранілі творы Донны Тарт, Чака Паланіка і Юкіа Місімы

У Беларусі забаранілі яшчэ некалькі дзясяткаў кніг, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Мінінфарм сваім рашэннем забараніў у Беларусі "Экстаз" і "Біблію БДСМ". І яшчэ 29 кніжак. Агулам у спісе забароненых у Беларусі друкаваных выданняў цяпер 141 назва.
Сёння пад гарачую руку чыноўнікаў патрапілі раманы "Тапаз" і "Экстаз" Ру Муракамі, “Біблія БДСМ. Поўнае кіраўніцтва" Трыстана Таарміна, "Невідзімкі" Чака Паланіка, "Жыццё на продаж" Юкіа Місімы, "Таемная гісторыя" Донны Тарт і "Трыццатае каханне Марыны" расійскага белетрыста Уладзіміра Сарокіна. А таксама класіка амерыканскай новай журналістыкі — "Электраахаладжальны кіслотны тэст" Тома Вулфа.
Акрамя таго, у спіс забароненых трапіў зборнік вершаў беларускай салідарнасці "Вось яны, а вось мы", складзены Каркуновым і выдадзены ў 2021 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.