У Беларусі за "шпіянаж" асудзілі грамадзяніна Польшчы

Суд / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Суд / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Гродзенскі абласны суд прысудзіў да чатырох гадоў зняволення грамадзяніна Польшчы, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Прысуд быў абвешчаны 22 сакавіка.

Суд над Ежы Жывалеўскім пачаўся 27 лютага. Яму інкрымінавалі арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.

Паведамляецца, што сам Жывалеўскі з Беласточчыны, у яго жонка-беларуска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.