У Беларусі за кратамі застаюцца шэсць журналістаў

У аўторак стала вядома пра прысуд журналісту Івану Куракевічу, які асвятляў Марш мудрасці ў панядзелак у Мінску. Ён прабудзе за кратамі 15 сутак, паведамляе ў Telegram БАЖ.
Разам з Куракевічам затрымалі журналістку Любоў Лунёву. На іх склалі пратаколы аб удзеле ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і адправілі на Акрэсціна. Адтуль Лунёву забрала хуткая дапамога, яна шпіталізавана ў кардыялагічнае аддзяленне 9-й гарадской клінічнай бальніцы.
За кратамі ў Беларусі цяпер шэсць журналістаў. Іх спіс, а таксама хроніку рэпрэсій супраць журналістаў у нашай краіне ў 2020-м, можна пабачыць тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.