У Беларусі выявілі 10 купюр долараў-суперпадробак
Гэтая катэгорыя фальшывак склала 7% ад агульнай колькасці падробленых долараў.
Нацыянальны банк Беларусі інфармуе, што ў першым квартале 2014 года было выяўлена 249 фальшывак. Сярод іх найбольш было долараў — 57% і расійскіх рублёў — 30,5%. Падробленыя еўра і беларускія рублі трапляліся значна радзей — адпаведна 10,8% і 1,6%. Найчасцей падрабляліся банкноты наміналам 100 долараў, 1000 і 5000 расійскіх рублёў, 100 і 200 еўра, 20, 100 і 200 тысяч беларускіх рублёў.
Як паведамляе БЕЛТА, сёлета быў зафіксаваны выпадак падробкі банкноты ў 5 долараў, на якой лічбы былі змененыя на 50.
У ЗША перапраўлялі фальшывыя долары ў... дзіцячых кнігах
Фота — ria.ru