У Беларусі выпусцілі Citroen Berlingo і C-Elysee
Вытворчасць двух новых аўтамабіляў асвоеная на заводзе "Юнісон".
На прадпрыемстве "Юнісон" у Беларусі асвоеная вытворчасць двух новых аўтамабіляў — Citroen Berlingo і Citroen C-Elysee, перадае 5min.by.
Мадэль Citroen Berlingo будзе абсталяваная рухавіком магутнасцю 110 конскіх сіл і аб'ёмам 1,6 л. Распрацоўшчыкі Citroen Berlingo асаблівую ўвагу надалі бяспецы аўтамабіля. Прадаваць гэтую мадэль мяркуецца за 226 мільёнаў рублёў.
Citroen C-Elysee зроблены ў двух варыянтах: з аб'ёмам рухавіка 1,2 л і магутнасцю 75 конскіх сіл і аб'ёмам рухавіка 1,6 л і магутнасцю 115 конскіх сіл. Гэтая мадэль будзе выпускацца як з механічнай, так і з аўтаматычнай каробкай перадач. Мінімальны кошт Citroen C-Elysee — ад 140 мільёнаў рублёў.
Фота — 3dtuning.com