У Беларусі ўвялі транзітныя нумары новага ўзору

У Беларусі вызначылі новую форму транзітных нумароў для аўтамабіляў. Адпаведная пастанова Міністэрства ўнутраных справаў апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інфармуе БЕЛТА.
Новы рэгістрацыйны знак знешне адрозніваецца ад узору 2009 года. Замест літары “Т” з’явіцца абрэвіятура “ВР”, якая азначае “часовы допуск да ўдзелу ў дарожным руху”. Таксама замест серыі “АВ” уводзіцца серыя “ВА”.
Часовыя знакі ставяць на транспартным сродку, які толькі што выраблены або прадаецца, да пачатку яго ўдзелу ў дарожным руху. Такія нумары атрымлівае вытворца, прадавец або пакупнік. Пасля дзяржаўнай рэгістрацыі транспартнага сродку часовыя нумары здаюцца.
Пастанова пачне дзейнічаць з 14 лютага.