Трамп абмеркаваў з Лукашэнкам вызваленне 1300 палітвязняў
Аляксандр Лукашэнка і Дональд Трамп / калаж Еўрарадыё
15 жніўня адбылася тэлефонная размова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Аляксандрам Лукашэнкам.
У сваёй сацсетцы Truth Трамп назваў размову выдатнай.
"Мэтай майго тэлефанавання было падзякаваць яму за вызваленне 16 зняволеных. Мы таксама абмяркоўваем вызваленне яшчэ 1300 вязняў. Нашая размова была вельмі добрай. Мы абмеркавалі шмат тэм, у тым ліку візіт прэзідэнта Пуціна на Аляску. Я з нецярплівасцю чакаю сустрэчы з прэзідэнтам Лукашэнкам у будучыні", — напісаў Трамп.
Размова з Лукашэнкам адбылася перад сустрэчай Трампа з Пуціным. Сёння, як мяркуецца, прэзідэнты ЗША і Расіі будуць абмяркоўваць магчымасць завяршэння расійска-ўкраінскай вайны.