У Беларусі ў 2022-м пад крымінальны пераслед за "палітыку" трапілі 1242 чалавекі

Графіці ў Беларусі / novychas.online
Графіці ў Беларусі / novychas.online

У Беларусі ў 2022-м судамі былі рэпрэсаваныя ў крымінальным парадку па палітычных матывах не менш за 1242 чалавекі (у тым ліку 300 жанчын), піша @viasna96. Ім агулам прысудзілі 2501 год і 3 месяцы пазбаўлення волі, 452 гады і 2 месяцы "хіміі", 893 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі", а таксама 1 мільён 292 тысячы 480 рублёў штрафу.

Сярод суддзяў "рэкардсменамі" з'яўляюцца Таццяна Шоцік, Сяргей Кацэр і Юлія Шут. Яны асудзілі не менш за 20, 19 і 17 "палітычных" адпаведна.

У Беларусі ў 2022-м пад крымінальны пераслед за "палітыку" трапілі 1242 чалавекі
У Беларусі ў 2022-м пад крымінальны пераслед за "палітыку" трапілі 1242 чалавекі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.