У Беларусі трэцюю ноч б’ецца тэмпературны рэкорд

У Беларусі трэцюю ноч б’ецца тэмпературны рэкорд

Сёння ноччу быў пабіты тэмпературны рэкорд сутак: на метэастанцыі "Палеская" ў Брэсцкай вобласці слупок тэрмометра апусціўся да мінус 9,8 градуса. Мінулы рэкорд для 10 кастрычніка быў мінус 7,5 градусаў у Брагіне ў 1959 годзе. 

9 кастрычніка быў пабіты тэмпературны рэкорд 129-гадовай даўніны. Ноччу ў Оршы зафіксавалі мінус 5,9 градуса. Дагэтуль найніжэйшая тэмпература ў гэты дзень была ў Пінску ў 1886 годзе.

Ноччу 8 кастрычніка тэмпература панізілася да 8,2 градуса мароза ў Клічаве. Ранейшы рэкорд быў мінус 6,3 градуса на станцыі “Палеская” ў 1979 годзе.

Сіноптыкі папярэджваюць, што на выходных захаваецца халоднае надвор’е, у асобных раёнах начная тэмпература можа апусціцца да мінус 7-9 градусаў.

Фота: opogode.ua