У Беларусі адключылі святочную ілюмінацыю

У Беларусі адключылі святочную ілюмінацыю

У Беларусі сёння адключылі святочную ілюмінацыю. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка ў знак салідарнасці і жалобы па ахвярах авіякатастрофы ў Расіі. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. Паводле яе слоў, святочную ілюмінацыю адключылі не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах краіны.

26 снежня ў Расіі — агульнанацыянальная жалоба па ахвярах авіякатастрофы, у якой загінулі 92 чалавекі.

Раней паведамлялася, што на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі, над будынкамі яго рэзідэнцыі, дзяржустановаў былі прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь. Было абмежаванае правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграмаў. Беларускія афіцыйныя асобы, міністры сёння наведвалі расійскае пасольства ў Мінску і рабілі запісы ў кнігу спачуванняў.