У Беларусі ствараюць новую сістэму відэаназірання — указ Лукашэнкі

Як паведамляе БЕЛТА, дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, у тым ліку пры правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску. Ён рэгламентуе пытанні стварэння і выкарыстання сістэмы відэаназірання ў месцах масавага знаходжання грамадзян.



Да дадзенай сістэмы відэаназірання для атрымання відэасігналу ў рэжыме рэальнага часу маюць права падлучэння праваахоўныя органы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях "для выканання задач прафілактыкі, выяўлення (раскрыцця) і спынення злачынстваў, іншых правапарушэнняў, а таксама папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый".



Адначасова вызначаны правы і абавязкі ўсіх зацікаўленых дзяржаўных структур, суб'ектаў гаспадарання пры ўсталяванні і далейшым функцыянаванні, абслугоўванні элементаў сістэмы відэаназірання.



Указ падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 28 лістапада. Ён набывае моц з часу афіцыйнага апублікавання.