У Беларусі стала менш расійскіх вайскоўцаў
На мяжы Украіны і Беларусі / DW
У Беларусі стала менш расійскіх вайскоўцаў. Расія працягвае абстрэльваць прымежныя з Беларуссю тэрыторыі, аднак колькасць вайскоўцаў зменшылася да некалькіх тысяч. Раней іх там магло быць 10-11 тысяч, кажа прадстаўнік дзяржпамежслужбы Украіны Андрэй Дземчанка.
"Нягледзячы ні на што, мы працягваем умацоўваць нашу лінію мяжы для таго, каб падраздзяленні ДПС Украіны і Сілы абароны мелі ўсе магчымасці для рэагавання на любыя пагрозы", — паведаміў ён.