У Беларусі спыняць начныя экстрэмальныя заезды байкераў
Генпракуратура зоймецца праблемай хуліганства на дарогах. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк.
Паводле яго слоў, Генпракуратура надасць асаблівую ўвагу кіроўцам-ліхачам, а таксама матацыклістам, якія па начах перашкаджаюць спаць грамадзянам. Аляксандр Канюк удакладніў, што гаворка ідзе не пра ўсіх байкераў, а менавіта пра тых маладых людзях, якія любяць ладзіць экстрэмальныя заезды па начах, паведамляе БЕЛТА.
"З хуліганствам на дарогах — падразаннем і гэтак далей — трэба сканчаць. Час спыніць і гэтыя шумавыя эфекты на матацыклах. Людзі скардзяцца. Мы гэтым хутка ўшчыльную зоймемся", — заявіў Канюк. У бліжэйшы час гэтае пытанне будзе абмеркаванае на сумеснай з МУС нарадзе.
Фота — bymedia.net