У Беларусі шматдзетную маці асудзілі на 14 гадоў зняволення

З ім яна пазнаёмілася ў кавярні ў Оршы, разам вярнуліся ў Горкі. У кватэры ўзнікла сварка, падчас якой малады чалавек быў забіты нажом. Зламысніца нанесла яму не менш за 10 удараў. А пасля спрабавала пазбавіцца ад трупа.



Як паведамляе БелаПАН, падчас следства не пацвердзілася версія жанчыны, што 32-гадовы мужчына спрабаваў яе згвалціць, і яна абаранялася. Вінаватая ў злачынстве будзе абываць тэрмін зняволення ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд абавязаў яе выплаціць на карысць сям'і загінулага, які быў інвалідам 3-й групы, 140 мільёнаў рублёў.



Адзначаецца, што ў асуджанай трое малых дзяцей.
 

Фота — Fotolia