У Беларусі прагназуюць воблачнае і дажджлівае надвор'е
Восень, ілюстрацыйнае фота / t.me/gorodmozyr/
У аўторак, 28 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень на захадзе — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад 0 да 6 градусаў цяпла, удзень чакаецца +4...+10 градусаў.
У сераду і чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе парывісты. Удзень тэрмометры пакажуць ад 5 да 15 градусаў са знакам "плюс".
Прагноз надвор'я на 28 кастрычніка / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 28 кастрычніка / Белгідрамет