— Беларусы ведаюць, што такое 25 сакавіка. Гэта дакладна. Калі вы скончылі беларускую школу, вы не можаце пра гэта нічога не ведаць. Трэба быць двоечнікам, каб не ведаць. Не ведаюць? Ну, тады ў нашай краіне шмат двоечнікаў. Не вучылі гісторыю ці вучылі гісторыю дрэнна. У Амерыцы таксама вельмі шмат людзей, якія не ведаюць гісторыю і якія пры гэтым потым становяцца дарадцамі. Вось гэта рэальная бяда.
Роза Турарбекава нагадвае, што сам Лукашэнка вучыўся на гісторыка, але пры гэтым ведае прадмет вельмі дрэнна, таму і спрабуе выбудаваць сваю "квазісавецкую рэальнасць".
— Гэта тое, у чым ён сябе добра адчувае і ў чым добра сябе адчувалі многія савецкія людзі. "Хома саветыкус" не могуць сябе перарабіць — яны перакручаныя і ў іх шмат што арганізаванае няправільна. Няправільна арганізаваныя мазгі, ненармальна сфармуляваныя патрэбы, а метады выхавання — практычна з сярэднявечча. Там ёсць над чым працаваць, але такія людзі самі над сабой працаваць не хочуць. І самае галоўнае — не хочуць адукоўвацца.
Такім людзям я заўсёды задавала і працягваю задаваць адны і тыя ж пытанні: колькі вы кніг прачыталі і што вы наогул чытаеце? Гэтыя ж пытанні я б задала самому Лукашэнку і ягонаму асяродку.
Адказы даюць зразумець, наколькі развітая перад вамі асоба (ці не).