У Беларусі плануюць забараніць усесезонныя шыны

Шыны, ілюстрацыйнае фота

Шыны, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Ужыванне ўсесезонных шын у Беларусі плануецца забараніць. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "НТВ-Беларусь" заявіў першы намеснік начальніка ГУ ДАІ МУС Беларусі Аляксандр Вайцешка.

"У цяперашні час ужо разглядаем новыя змены ў ПДР дзе такая норма, як прымяненне і выкарыстанне шын усесезоннага характару, з абрэвіятурай All Seasons, зімой будзе забароненая", — паведаміў прадстаўнік ДАІ.

У абгрунтаванне ён спаслаўся на тэхнічны рэгламент Мытнага саюза, абавязковы для выканання і ў Беларусі. У гэтым дакуменце прапісана, кажа Вайцешка, "што ўсе аўтамабілі ў зімовы час, усе шыны павінны быць пазначаныя ў абавязковым парадку маркіроўкай m+s, m&S і MS і ў абавязковым парадку з трыма горнымі вяршынямі, з трыма пікамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.