У Беларусі плануюць пачаць выпускаць сухія вінаградныя віны са сваёй сыравіны

Неабходна ўкараненне тэхнічнага вінаграду ў сельскую гаспадарку (ілюстрацыйнае фота)

Неабходна ўкараненне тэхнічнага вінаграду ў сельскую гаспадарку (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У Беларусі плануюць пачаць выпускаць сухія вінаградныя віны са сваёй сыравіны. Гэта стала магчымым пасля таго, як навукоўцы вывелі першы айчынны сорт цёмна-сіняга тэхнічнага вінаграду. Ён атрымаў назву "Ларэт".

У навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве кажуць, што для таго, каб пачаць згаданую вытыорчасць, неабходна ўкараненне тэхнічнага вінаграду ў сельскую гаспадарку. Калі гэта будзе рэалізавана, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.