У Беларусі павялічылі мінімальны стаж для прызначэння пенсіі
Яшчэ ўчора ён складаў 10 гадоў, з 1 студзеня 2015-га ўжо 15.
У Беларусі павялічылі мінімальны стаж працы для прызначэння пенсіі па ўзросце і пенсіі за выслугу гадоў. Да 1 студзеня 2015 года ён складаў 10 гадоў, а ўжо сёлета — 15. Пры гэтым адзначаецца, што мусіць быць выплата абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў у снежні 2014-га.
Як адзначае прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, гэтая мера не распаўсюджваецца на асобныя катэгорыі насельніцтва, у тым ліку на шматдзетных маці, маці інвалідаў з дзяцінства, інвалідаў з дзяцінства. Для іх захоўваецца мінімальны стаж працы 5 гадоў.
Пра іншыя змены гл. тут і тут.
Фота — sb.by