У Беларусі пашырылі спіс падставаў для хатняга навучання дзяцей
У Беларусі бацькі не могуць перавесці дзіця на хатняе навучанне на ўласнае жаданне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі пашырылі спіс падставаў для хатняга навучання дзяцей. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Падставы разбітыя на тры групы: асобна для тых, хто павінен наведваць дзіцячы сад, асобна для школьнікаў, асобна для тых, хто атрымлівае прафесійна-тэхнічную і дадатковую адукацыю (гэта тычыцца дарослых).
У пераліку для школьнікаў, у прыватнасці, з'явіліся новыя захворванні і станы — напрыклад, сіндром Турэта, сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасць, глаўкома, адслаенне сятчаткі, хранічная рэспіраторная недастатковасць, кістозны фіброз.
Некаторыя пазіцыі "пашырылі" — калі раней хатняе навучанне прапаноўвалася дзецям з цукровым дыябетам I тыпу, то цяпер дома змогуць вучыцца і школьнікі з дыябетам II тыпу. Поўны спіс медыцынскіх падставаў можна паглядзець тут.
У Беларусі бацькі не могуць перавесці дзіця на хатняе навучанне на ўласнае жаданне. Для гэтага патрэбныя медыцынскія паказанні, якія вызначае Міністэрства аховы здароўя.