У Беларусі пашыраны спіс экстрэмісцкіх Telegram-каналаў
У Беларусі прызнаны "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў
Інфармацыйная прадукцыя супольнасці ў Telegram-канале "Шаркаўшчына" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнана экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна. Суд цалкам яе задаволіў.
У Беларусі прызнаны "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.
Як паведамляла Еўрарадыё, МУС рыхтуе да публікацыі спіс фізічных асоб, якія маюць дачыненне да "экстрэмісцкай дзейнасці".