У Беларусі пачалі выпускаць аднаразовыя медыцынскія пальчаткі
У Беларусі пачалі выпускаць аднаразовыя медыцынскія пальчаткі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, вытворчасць арганізавалі на прадпрыемстве "СветлагорскХімвалакно". Яе магутнасць мусіць скласці 100 мільёнаў пар медыцынскіх пальчатак за год.
Стаіць задача задаволіць патрэбы медустаноў краіны, каб пальчаткі не трэба было набываць за мяжой (так званае "імпартазамяшчэнне"). Вядома, што іх куплялі пераважна ў КНР і Малайзіі.
sohim.by