У Беларусі на 10 гадоў зняволення асуджаны грамадзянін Літвы

Як паведамляе БЕЛТА, канал пастаўкі наркотыкаў з Літвы ў Беларусь быў перакрыты ў красавіку 2013-га. 52-гадовага літоўца затрымалі ў пункце пропуску "Каменны Лог". У яго аўтамабілі "БМВ" быў знойдзены тайнік з 4 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — метамфетаміна. Па словах затрыманага, наркотыкі планавалася распаўсюдзіць у Мінску.



Прысуд вынес Ашмянскі раённы суд. Пакаранне грамадзянін Літвы будзе адбываць у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Да таго ж у яго канфіскуюць маёмасць, верагодна, аўтамабіль.