У Беларусі могуць з’явіцца яшчэ двое палітвязняў

У Беларусі могуць з’явіцца яшчэ двое палітвязняў

У Беларусі яшчэ дваіх асобаў могуць прызнаць палітвязнямі — гэта праваабаронцы Міхаіл Жамчужны і Андрэй Бандарэнка. Арганізацыя “Камітэт салідарнасці з Жамчужным і Бандарэнкам” сёння арганізоўвае ў Мінску круглы стол, падчас якога будуць сфармуляваныя паказнікі, чаму гэтых праваабаронцаў трэба прызнаць палітычнымі вязнямі. Па выніках круглага стала Камітэт падрыхтуе адпаведны зварот і накіруе яго ў структуры Еўрасаюза.

Як адзначыла ў інтэрв’ю Радыё Свабода адна з арганізатараў акцыі Ганна Шапуцька, пад ціскам грамадскасці былі вызваленыя шэсць палітвязняў, аднак за кратамі застаюцца яшчэ двое асобаў, якія баранілі правы людзей і пацярпелі з-за сваёй дзейнасці.

У звароце да ЕС будзе заклік прызнаць Андрэя Бандарэнку палітвязнем, а Міхаіла Жамчужнага — вязнем сумлення.

Бандарэнка і Жамчужны з’яўляюцца заснавальнікамі установы “Платформа інавэйшн”, якая займалася падтрымкай вязняў беларускіх турмаў. Бандарэнку летась асудзілі на чатыры гады калоніі за хуліганства. Жамчужны таксама асуджаны за хуліганства, але на 6 гадоў калоніі.

Фота з архіву