У Беларусі кошт тэхагляду аўтамабіляў вырасце на 18%

У Беларусі кошт тэхагляду аўтамабіляў вырасце на 18%

У Беларусі кошт тэхагляду аўтамабіляў вырасце на 18%. Новыя тарыфы "Белтэхагляд" плануе ўвесці ў канцы лютага. На сайце ўнітарнага прадпрыемства адзначаецца, што гэта не датычыць станцый, якія яму не належаць, і не паўплывае на памер дзяржаўнай пошліны.

Павышэнне кошту тэхагляду тлумачыцца інфляцыяй у 2014-2016 гадах, ростам абавязковых плацяжоў і пашышэннем кошту энергарэсурсаў. "Белтэхагляд" адзначае, што пры разліку новых тарыфаў прымалася да ўвагі ўзровень плацёжаздольнага попыту насельніцтва і сацыяльны складнік.

Апошні раз у Беларусі тарыфы на тэхагляд павышаліся ў верасні 2014 года.

Варта адзначыць, што з 230 станцый тэхагляду да "Белтэхагляду" адносіцца 21.