У Беларусі будзе вяшчаць расійскі тэлеканал з праваслаўнымі песнапеннямі
Міністэрства інфармацыі дазволіла вяшчанне ў Беларусі чатыром замежным тэлеканалам. Як паведамляецца на сайце ведамства, гэта каналы Fashion4K, Food Network, "Праваслаўны тэлеканал "МузСаюз" і "Наша тэма".
Дазвол выдадзены на тры гады. Паведамляецца, што каналы маюць забаўляльную, культурна-асветную, музычную, дзіцячую і спартовую накіраванасць.
Дарэчы, "Праваслаўны тэлеканал "МузСаюз" вяшчае з расійскага Екацярынбурга і перадае духоўныя песнапенні.