У Беларусі без электрычнасці заставаліся 400 населеных пунктаў

Найбольш населеных пунктаў без святла засталіся на Віцебшчыне і Міншчыне. Аднак ужо да раніцы аўторка падача электрычнасці была адноўленая амаль у палове з 400 населеных пунктаў, інфармуе "Белэнерга".



Як паведамілі Еўрарадыё у МНС, акрамя адключэнняў электрычнасці, ніякіх іншых здарэнняў з-за складаных умоваў надвор'я не адбылося.

Фота — bymedia.net