У Беларусі адпрацоўвалі ліквідацыю ўмоўнай "банды", якая прарвалася з-за мяжы
На Гродзеншчыне падчас комплексных аператыўна-тактычных вучэнняў памежнікаў адпрацоўвалася ліквідацыя "незаконнага ўзброенага фармавання", якое паводле легенды прарвалася ў нашу краіну з-за мяжы. Падчас вучэнняў былі задзейнічаны памежнікі, вайскоўцы, авіяцыя. У іх удзельнічала 168 рэзервістаў.
Падчас вучэнняў / gpk.gov.by