У Беларусі 701 парушальнік рэжыму самаізаляцыі, ёсць аштрафаваныя

У Беларусі 701 парушальнік рэжыму самаізаляцыі, ёсць аштрафаваныя

У Беларусі ўжо аштрафаваны 2 парушальнікі рэжыму самаізаляцыі. Сума штрафу "у межах двух базавых велічынь" (базавая — 27 рублёў) — да 54 рублёў. Пра гэта ў пятніцу на брыфінгу паведаміла кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя. У дачыненні яшчэ 7 чалавек распачаты адміністрацыйны працэс. З аштрафаванымі правялі прафілактычныя гутаркі і паўторных парушэнняў з іх боку н было. Таму чыноўнікамі робіцца выснова пра эфектыўнасць пакарання "рублём". Максімальная сума пакарання за парушэнне патрабавання самаізаляцыі 30 базавых велічынь — 810 рублёў.

З пачатку эпідэміі налічваецца 30 500 кантактаў першага ўзроўню, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі. Было наведана 23 700 чалавек, выяўлены 701 парушальнік.

Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя нагадалі і пра існаванне крымінальнай адказнасці для парушальнікаў нормаў санітарных правіл, калі, напрыклад, з іх віны памёр чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.