У Беларусь зноў заляцеў расійскі беспілотнік
У Беларусь зноў заляцеў расійскі беспілотнік / focus.ua
17 траўня як мінімум адзін расейскі беспілотнік залятаў у Беларусь, піша "Флагшток".
Парушэнне паветранай прасторы Беларусі адбылося з боку ўкраінскага Славуціч. У 20:58 беспілотнік заляцеў на тэрыторыю нашай краіны на поўдзень ад Брагіна, у раёне Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, пасля чаго накіраваўся далей ва Украіну.
Гэтай ноччу Расія выпусціла па Украіне 273 ударныя беспілотнікі.