У Беларусь вярнуліся жураўлі
Жураўлі ў Лепельскім раёне ў 2024 годзе / Инна Шкурко
У Валожынскім раёне Беларусі заўважылі жураўлёў, якія вярнуліся з месцаў зімоўкі.
У мінулым годзе заолагі адзначалі вяртанне птушак у сярэдзіне лютага. Звычайна гэта адбываецца не раней за сярэдзіну сакавіка.
Спецыялісты звязваюць такі ранні візіт з пацяпленнем клімату.