У Барысаве мужчыну закалолі відэльцам
У Барысаве шукаюць мужчыну, які падчас бытавой сваркі смяротна параніў відэльцам іншага.
Забойства адбылося ў доме 12 на вуліцы Пушкіна. Як піша сайт ex-press.by, два сябры распівалі таннае віно. Паміж мужчынамі пачалася сварка. Адзін з іх схапіў першае, што трапілася пад руку, — відэлец. Гэтым відэльцам ён нанёс удары свайму госцю.
Са шматлікімі раненнямі пацярпелага даставілі ў раённую лякарню, але выратаваць яго не ўдалося.
Асобу падазраванага ў забойстве чалавека праваахоўнікі высветлілі. Цяпер ідуць яго пошукі.
Фота — usiter.com